Таямніца паэзіі і загадка прозы
Обновлено: 24.12.2024
У VII класе працягваецца спасціжэнне сутнасці слоўнага мастацтва, спецыфічных законаў яго функцыянавання. Увядзенне ў свет мастацкай літаратуры адбываецца праз параўнальны разгляд двух асноўных відаў мастацкай творчасці – паэзіі і прозы. Вучні павінны ўбачыць не толькі знешнія, фармальныя адрозненні паэзіі і прозы, але і зразумець самае істотнае ў гэтых відах літаратурнай творчасці. У вучняў павінна быць сфарміравана ўяўленне пра характар паэтычных і празаічных твораў, іх уплывы на жыццё. Паэзія – гэта не толькі рытмічная мова, але і мастацкая творчасць, якая абуджае моцныя перажыванні і пачуцці, выклікае асаблівую настроенасць душы пры ўспрыманні з’яў навакольнай рэчаіснасці. Галоўнае ў прозе – стварэнне пэўнай карціны жыцця, дакладнае, але пры гэтым вобразнае апісанне жыццёвага факта ці эпізода.
Праграма факультатыўнага курса “Таямніца паэзіі і загадка прозы” прызначана для вучняў, якія захапляюцца мастацкім словам, адчуваюць яго адметнасць і прыгажосць, цікавяцца багаццем літаратурнай спадчыны. Факультатыўны курс “Таямніца паэзіі і загадка прозы” разам з урокамі беларускай літаратуры прызваны пашырыць матэрыял падручніка займальнай інфармацыяй, скіраваны на творча-практычнае замацаванне ведаў, уключэнне дзяцей у праектную і пошукавую дзейнасць, што дазволіць не толькі паспяхова арганізоўваць вучэбны працэс, але і будзе садзейнічаць развіццю эмацыянальнай сферы вучняў.
Прапанаваныя ў праграме творы дазваляюць фарміраваць у школьнікаў сістэму каштоўнасных адносін да жыцця, эстэтычныя ўяўленні, нацыянальную самасвядомасць, пашыраць мастацкі і агульнакультурны кругагляд, выхоўваць цікавасць да літаратуры як прадмета.
Мэта курса – пашырыць літаратурныя і культуралагічныя веды вучняў, развіваць іх эстэтычны густ і агульную культуру.
Вывучэнне прапанаванага курса мэтазгодна праводзіць комплексна: разгляд і замацаванне тэарэтычных ведаў спалучаць з сістэмай вучэбна-творчых заданняў. Засваенне тэарэчных паняццяў пажадана канкрэтызаваць праз іх дыферэнцыяцыю, удакладненне, выкарыстоўваць метад назірання і інш. Веданне літаратуразнаўчых паняццяў, тэрмінаў дапаможа вучням свабодна арыентавацца ў праграмным матэрыяле.
Другі тып заданняў непасрэдна звязаны з развіццём навыкаў успрымання і аналізу паэтычных і празаічных твораў у іх мастацкай своеасаблівасці, выпрацоўкай агульных падыходаў да вывучэння мастацкага твора: чытанне і абмеркаванне вершаваных і празаічных твораў; правядзенне гутарак з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў; супастаўленне твораў розных жанраў на адну і тую ж тэму і г. д.
Серыя творчых заданняў факультатыўнага курса, разлічаных на прымяненне літаратурных ведаў, дазволіць вучням паспрабаваць сябе ў якасці акцёра, рэжысёра, папрацаваць над тэкстам п’есы (байкі, прозы, лірычнага верша), падрыхтаваць аналіз твора, імправізацыю, эцюд, чытанне па асобах і г. д.
У вучэбнай праграме па беларускай літаратуры ў VII класе звяртаецца ўвага на тое, што “вывучэнне літаратуры на гэтай ступені адукацыі – выхаванне ўдумлівага, дасведчанага чытача, які разбіраецца ў асноўных вартасцях мастацкіх твораў, умее ацэньваць іх змест, інакш кажучы, мае добрае адчуванне і разуменне спецыфікі літаратуры, багаты чытацкі вопыт, уласны эстэтычны густ”. Факультатыўны курс дазваляе дасягнуць пасттаўленай мэты за кошт нетрадыцыйнага навучання: выкарыстання асобаснаарыентаваных, інфармацыйна-камунікатыўных, а таксама пошукавых тэхналогій навучання (практычныя метады – праектаў, Open Spase, case-stady, вучэбных гурткоў і інш.).
Такім чынам, матэрыял факультатыўных заняткаў скіраваны на фарміраванне літаратурнай кампетэнцыі (веданне тэарэтычных паняццяў, жанравай адметнасці твораў паэзіі і прозы, сродкаў мастацкай выразнасці і інш.) праз развіццё ключавых кампетэнцый вучня (уменне вучыцца, самастойна набываць веды – аналізаваць, супастаўляць, шукаць адказы на пастаўленыя пытанні).
Змест курса
Асноўныя паняцці, тэрміны: мастацтва ў жыцці народа. Талент у мастацтве. Віды мастацтва. Літаратура – мастацтва слова. Паэма як жанр (пачатковае паняцце). Пейзаж і яго роля ў мастацкім творы. Асаблівасці паэтычных і празаічных твораў. Рытм і рыфма (пачатковыя паняцці). Выразнае чытанне мастацкіх твораў. Міміка. Паэзія як асаблівы від мастацткай літаратуры. Роля рытму ў паэтычных творах. Гукапіс. Вершаскладанне. Віды стопаў і памераў у вершах. Двухскладовыя і троскладовыя стопы (пачатковыя паняцці). Падтэкст у паэтычных творах. Мастацкая дэталь і яе роля ў апавядальных, празаічных творах. Аповед, апісанне, дыялог як спосабы раскрыцця зместу ў апавядальных творах. Віды апісанняў: інтэр’ер, пейзаж, партрэт. Проза як асаблівы тып мастацкай літаратурнай творчасці. Роля фантазіі пісьменніка. Паэтычная (лірычная) проза. Свабодны верш. Драма як род літаратуры, які прызначаны для сцэны. Інсцэніроўка. Структурныя элементы драмы і спектакля. Канфлікт (першапачатковае паняцце). Сцэнічная ўмоўнасць (развіццё паняцця).
І. Уводзіны. Мастацтва ў жыцці народа: дзве сястры – Паэзія і Проза
Разгляд асаблівасцей паэтычных і празаічных твораў з апорай на веды вучняў, атрыманыя ў папярэдніх класах. Вершаванае і празаічнае слова – магутны сродак уздзеяння на чалавека. “Усе віды мастацтва вучаць найвялікшаму з мастацтваў – мастацтву жыць на зямлі” (Б. Брэхт).
Тэма мастацтва і мастака ў вуснай народнай творчасці (казка “Музыка-чарадзей”), творчасці Янкі Купалы (паэма “Курган”) і Якуба Коласа (урывак з паэмы “Сымон-музыка”), М. Багдановіча (апавяданне “Музыка”), Г. Сянкевіча (апавяданне “Янка-музыка”).
Гутарка з вучнямі па праблемных пытаннях: “Для чаго людзі чытаюць кнігі?”, “Кніга толькі крыніца ведаў?”. Правядзенне літаратурнай віктарыны “З якога твора словы?”
Практычныя заняткі (6 гадзін, з іх 4 гадзіны распрацоўка праектаў, 2 гадзіны – іх абарона).
Выкарыстанне тэхналогіі “Open Spase” для вызначэння праблемнага поля і фарміравання творчых груп. Падрыхтоўка праектаў на тэмы “У вершаваным слове ўсё!”, “Вось яны лёсы людскія!” (на выбар вучняў). Работа па творчых групах або па жаданні вучняў індывідуальная з выкарыстаннем праграмных твораў (супастаўленне верша Якуба Коласа “Ручэй” і апавядання Т. Хадкевіча “Крынічка”; апавядання В. Быкава “Незагойная рана” і верша В. Зуёнка “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў…” і інш.)
Абсталяванне: “Вытокі”. Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 6 класе. ШБ (уклад. М. Лазарук, Т. Логінава, А. Сігаева). Кнігі беларускіх пісьменнікаў. Мультымедыяпраектар, ноутбук, СD-прайгравальнік, музычныя запісы.
Паэзія як асаблівы від мастацткай літаратуры.
Фарміраванне цікавасці вучняў да паэзіі, пашырэнне іх ведаў пра разнастайнасць тэматыкі паэтычных твораў(на матэрыяле праграмных). У паэтычным кантэксце слова набывае асаблівую выразнасць, становіцца ёмістым, сціслым, канцэнтраваным, шматзначным.
Роля паэзіі ў жыцці чалавека. Паэзія выконвае шэраг функцый: эстэтычную (задавальняе патрэбу чалавека ў прыгожым, выклікае перажыванне, фарміруе густ і ідэал); выхаваўчую (удзельнічае ў грамадстка-палітычным і маральна-этычным выхаванні чалавека, дапамагае фарміраваць светапогляд); пазнавальную (фіксуе найтанчэйшыя душэўныя зрухі); камунікатыўную (наладжвае духоўныя кантакты паміж паэтам і чытачом).
Практычныя заняткі (2 гадзіны).
На практычных занятках настаўнік павінен развіваць творчыя здольнасці і слоўнікавы запас вучняў пры абмеркаванні пытанняў. Творчыя выказванні дзяцей на тэмы: “Усялякая паэзія ёсць выражэнне душэўнага стану” (А. Бергсан); “Паэзія – як жывапіс: адзін твор уражвае цябе болей, калі ты будзеш разглядаць яго паблізу, а другі – калі адыдзеш падалей” (Гарацый); “Крыніца ўсялякай паэзіі – глыбокае адчуванне невыразнага”(Ж. Арэа).
Абсталяванне: зборнікі вершаў беларускіх паэтаў М. Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і інш. (на выбар настаўніка), выказванні пра паэта, паэзію. Мультымедыяпраектар, ноутбук, СD-прайгравальнік, музычныя запісы.
ІІІ. Сродкі мастацкай выразнасці – “адзенне” паэтычнага слова
Роля рытму ў паэтычных творах. Гукапіс. Вершаскладанне. Віды стопаў і памераў у вершах. Двухскладовыя і троскладовыя стопы (пачатковыя паняцці). Падтэкст у паэтычных творах.
“Тварэнне, домысел і перайманне ёсць душа паэзіі, але верш ёсць мова яе. Паэзія ёсць унутранае ў тых трох, а верш толькі вонкавае” (В. Традзьякоўскі).
Разгляд сродкаў мастацкай выразнасці, рытміка-інтанацыйнага малюнка вершаў “Паэзія” В. Шніпа і Л. Галубовіча; “Маёвая песня” М. Багдановіча і “Матылёк” Р. Барадуліна; “Роднае слова” Д. Бічэль, “Мы – беларусы” Р. Барадуліна, “Рэквіем па кожным чацвёртым” А. Вярцінскага, “Хлеб-соль” С. Гаўрусёва, “Радзіме” А. Лойкі, “Хатынь” С. Законнікава і інш. Лінгвістычны аналіз вершаванага тэксту.
Практычныя заняткі (2 гадзіны).
Выразнае чытанне вершаў вучнямі. Стварэнне case-stady на тэму “Паэзія пачалася з песні…”.
Народныя песні валодаюць магічнымі чарамі эмацыянальнага ўздзеяння, бо яны, паводле выказвання В. Брусава, “абточаныя акіянам народнай душы”. Беларускі паэт і даследчык фальклору Ніл Гілевіч пісаў пра значэнне песеннай творчасці народа для развіцця сучаснай паэзіі: “Бясспрэчна, што паэзія нашых дзён усё больш смела выходзіць на плённы шлях . выкарыстання прынцыпаў рыфмоўкі, дасканала распрацаваных у фальклоры. Вялікія магчымасці адкрываюцца перад ёю ў гэтым кірунку. Таму і лічым, што наша запрашэнне бліжэй заглянуць у паэтычную майстэрню народа – гэта арыентацыя не назад, у мінулае, а наперад, у будучае. Якімі шляхамі ў творчасці лепш ісці – народная паэзія падкажа нам яшчэ не аднойчы”.
Абсталяванне: “Вытокі”. Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 6 класе. ШБ (уклад. М. Лазарук, Т. Логінава, А. Сігаева). Беларускі фальклор: Хрэстаматыя: Вучэбны дапаможнік / Склад. К. П. Кабашнікаў і інш. Мультымедыяпраектар, ноутбук, СD-прайгравальнік, музычныя запісы фальклорных песень.
ІV. Загадка прозы: пошукі ісціны
Фарміраванне “асобаснага сэнсу” вучняў пры абмеркаванні праблемных пытанняў: “Ці можа празаічны твор дапамагчы чалавеку ў складаных жыццёвых абставінах?”, «Чаму М. Горкі назваў літаратуру “чалавеказнаўствам”»? Тэматычная разнастайнасць празаічных твораў. Выразнае чытанне ўрыўкаў з твораў “На каляды к сыну” Змітрака Бядулі, “Сірочы хлеб” Янкі Брыля, “Жуль Верн” І. Навуменкі, “Горкі ліпавы мёд” А. Васілевіч і інш.
Практычныя заняткі (2 гадзіны).
Падбор прыкладаў з літаратурных твораў пра фарміраванне маральных якасцей асобы (на матэрыяле праграмных твораў). Праца ў групах. Літаратурная віктарына “Пазнай героя”.
Абсталяванне: Мультымедыяпраектар, ноутбук.
V. Пісьменнік – мастак слова
Мастацкая дэталь і яе роля ў апавядальных, празаічных творах. Аповед, апісанне, дыялог як спосабы раскрыцця зместу ў апавядальных творах. Віды апісанняў: інтэр’ер, пейзаж, партрэт. Проза як асаблівы тып мастацкай літаратурнай творчасці. Роля фантазіі пісьменніка. Паэтычная (лірычная) проза. Свабодны верш.
Праца з творамі “Думкі ў дарозе” Якуба Коласа або “Шчасце не ў золаце” Змітрака Бядулі.
Практычныя заняткі (2 гадзіны).
Семінар-практыкум. Праца творчых лабараторый: 1.“Роля апісанняў у мастацкіх творах”; 2. “Фантазія пісьменніка”; 3. “Лірычная проза і свабодны верш”.

VI. Сцэна – другі дом: сцэнічнае жыццё літаратурных твораў
Драма як род літаратуры, які празначаны для сцэны. Інсцэніроўка. Структурныя элементы драмы і спектакля. Канфлікт (першапачатковае паняцце). Сцэнічная ўмоўнасць (развіццё паняцця).
Практычныя заняткі (3 гадзіны).
Работа творчых груп. Ролевыя гульні: рэжысёр, мастак, акцёр. Падрыхтоўка сцэнарыя і інсцэніроўка праграмнага твора (урыўкаў).
Абсталяванне: Мультымедыяпраектар, ноутбук, СD-прайгравальнік.
Прагназуемыя вынікі вывучэння факультатыўнага курса “Таямніца паэзіі і загадка прозы”.
Вучні павінны в е д а ц ь:
• тэксты вывучаемых літаратурных твораў;
• асаблівасці паэтычных і празаічных твораў, вершаванай і празаічнай мовы;
• тэарэтычныя паняцці, акрэсленыя праграмай;
Вучні павінны ў м е ц ь:
• супастаўляць блізкія па тэме паэтычныя і празаічныя творы і вызначаць іх асаблівасці ў паказе жыцця;
• вызначаць у тэксце ролю выяўленчых сродкаў мовы;
• знаходзіць у літаратурных творах лагічна закончаныя часткі;
• знаходзіць адрозненне і падабенства пры параўнальнай характарыстыцы двух герояў розных твораў;
• умець параўноўваць літаратурныя творы з творамі жывапісу, музыкі, тэатра і інш.;
• выконваць творчыя заданні (інсцэніроўкі, даклады, паведамленні);
• выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні ў практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці для:
1) выбару шляхоў свайго культурнага развіцця;
2) выражэння ўласнага меркавання аб літаратурных творах, іх сцэнічным увасабленні;
3) самастойнай мастацкай творчасці.
Літаратура
1. Бальбуров, Э. А. Поэтика лирической прозы.1960 – 1970-е годы / Э. А. Бальбуров. – Новосибирск, 1985.
2. Бахтин, М. Эстетика словесного творчества / М. Бахтн. – 2-е изд. – М. : Искусство, 1979.
3. Белецкий А, И. В мастерской художника слова / А. И. Белецкий. – М. : Высш. шк., 1989.
4. Бельскі, А. І. Жывая мова краявідаў : Пейзаж у беларускай паэзіі / А. І. Бельскі. – Мінск, 1997.
5. Бельскі, А. Свет ад травы да зор : Беларуская паэзія : сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу / А. Бельскі. – Мінск, 1998.
6. Бярозкін, Р. Кніга пра паэзію / Р. Бярозкін – Мінск : Маст. літ., 1974.
7. Волков, Ф. И. Литература как вид творчества / Ф. И. Волков. – М. : Просвещение, 1985.
8. Дасаева, Т. М. Паэтыка лірызму ў беларускай прозе / Т. М. Дасаева. – Мінск, 1982.
9. Дзюбайла, П. К. У пошуках духоўных каштоўнасцей : Беларуская проза сёння / П. К. Дзюбайла. – Мінск, 1987.
10. Дзюбайла, П. К. Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе / П. К. Дзюбайла. – Мінск, 1973.
11. Дрыжакова, Е. В. В волшебном мире поэзии / Е. В. Дрыжакова. – М. : Наука, 1978.
12. Куляшоў, Ф. Эцюды аб прозе / Ф. Куляшоў. – Мінск, 1964.
13. Лазарук, М. А. Навучанне і выхаванне творчасцю / М. А. Лазарук – Мінск : Нар. асвета, 1994.
14. Маслова, В. А. Филологический анализ художественного текста : учеб. пособие / В. А. Маслова – Мінск : Універсітэцкае, 2000.
15. Медведев, В. П. Изучение лирики в школе / В. П. Медведев. – М. : Просвещение, 1985.
16. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. – 2-е выд. – Мінск : Выш. шк., 1987.
17. Рагойша, В. П. Гутаркі пра верш : Метрыка. Рытміка. Фоніка / В. П. Рагойша. – Мінск : Нар. асвета, 1979.
18. Ралько, І. Д. Верш і мова / І. Д. Ралько – Мінск : Навука і тэхніка, 1986.
19. Руцкая, А. Пазакласная праца па беларускай літаратуры : дапам. для настаўнікаў / А. Руцкая. – Мінск : Маст. літ., 2000.
20. Смыкоўская, В. Творчая канцэпцыя пісьменніка / В. Смыкоўская. – Мінск, 1976.
Следующая загадка

ІІ. Таямніца паэзіі

• адрозніваць вершаваныя памеры;

Дапаможнік для вучняў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.
Следующая загадка
Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.
Читайте также: