Родная мова стих панчанка
Обновлено: 24.12.2024
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
/Звон світальны палескіх крыніц,
Сінь чабору і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне.
Калі ж хто загадае: «Не трэба!» -
Адрачэцца ад мовы народ, -
Папрашу я і сонца, і неба:
Мне не трэба ні славы, ні хлеба,
Асудзіце на безліч нягод.
Толькі месяцаў назвы пакіньце,
Назвы родныя роднай зямлі,
Пра якія з маленства ў блакіце
Бор шуміць і пяюць жураўлі:
Студзень - з казкамі снежных аблокаў,
Люты - шчодры на сіні мароз,
Сакавік - з сакатаннем і сокам
Непаўторных вясновых бяроз,
Красавік - час маланак і ліўняў,
Травень - з першым каханнем, сяўбой,
Чэрвень - з ягаднаю зарой,
Ліпень - з мёдам,
З пшаніцаю - жнівень,
Спелы яблычны верасень,
Светлы кастрычнік
У празрыстасці чыстай, крынічнай,
Лістапад - залаты лістапад,
Снежань - першы густы снегапад.
Ці плачу я, ці пяю.
Восень. На вуліцы цёмна.
Пакіньце мне мову маю,
Пакіньце жыццё мне!
Читайте также: