Некляев стихи на белорусском языке

Обновлено: 24.12.2024

На ўскрайку самым, на краёчку
Таго ўсяго, чым даражу,
Я даначую гэту ночку,
Тваю падушку даляжу.

Мы родныя крывёй і духам,
Мы — духу і крыві зліццё.
А страсць падушку рве з-пад вуха,
Пераварочвае жыццё.

Сузор’е Рыб

За ноч адну і тысячы начэй,
Заплеценых абдымкамі ў абдымак,
Не наталіць да слодычы вачэй,
Не злашчыць губ — не сцалаваць з плячэй
Рассыпаных
Сузор’ем Рыб
Радзімак.

А неба, дзе плыве сузор’е Рыб,
Ушыркі рассыпаецца і ўглыб
Пустотамі міжгалактычных дымак,
Хоць нанава нябёсы перасып,
Сузор’і ўсе — абдымкамі ў абдымак.

Што нам да неба — і яму да нас.

Язмін

На тваім інтэрнацкім прыпынку
У садах адурманьваў язмін.
"Ты зламай, заламай мне галінку
На ўспамін, на ўспамін, на ўспамін".

Белым холадам ноч выкіпала,
I да ранку галінка ў акне
Мне ківала, ківала, ківала.
Сны юначыя, сніцеся мне!

Тое свята ў раі інтэрната —
Так даўно, як яго не было!
I на страту паклалася страта!
Гурбы цвету ў садах намяло!

Жанчына.

Жанчына.
Каханая ўстала над цёмнай ракой.
Жанчына.
Каханая доўга глядзела ў ваду.

На поплаве дальнім
Я потым русалку знайду,
Русалчыны вочы закрыю спакойнай рукой.

Пасля я — аслеплы — па беразе
Буду
Ісці.
I будуць дзве чорных гадзюкі
За мною
Паўзці.
Дагоніць адна з іх —
Ударыць маланкаю лютай.
Дагоніць другая —
I высмакча з раны атруту.

Ты хмаркаю плыла.

Ты хмаркаю плыла.
Высока.
He дастаць.
Свяцілася ледзь-ледзь
Над рэчкай і над борам.
Ад слоў маіх плыла,
што я сказаў учора, —
Да слоў маіх плыла,
што заўтра меў сказаць.

Ты хмаркаю плыла.

Інфанта

Яна ні там, ні тут, яна адгэтуль воддаль,
Бо брошкай на плячы апалены спарыш,
Бо ў рыцарскім баі загінулі абодва:
І рыцар — Белы Крыж,
І рыцар — Чорны Крыж.

Яна ні з тым, ні з тым, бо страціла абраных,
Бо іх на люты бой заклікала сама.
Цяпер, калі няма ніводнага з каханых,
Ёй выбіраць паміж
Нялюбымі двума.

Сыйшліся ўжо яны ў турніры тэатральным —
Драўляныя шчыты, драўляныя мячы:

Яна на арфе ў маладосьці грала.
У шапіку цяпер (каля вакзала)
Гандлюе цацкамі. Я самалёцік «ЯК»
Купляю і пытаюся: «Ну як
Жывеш. »
(Яна): «Ды ўсяк бывала.
Перажыла. »

(Сям’я. І муж байбак
І п’яніца. І дзеці. )
— Колькі?
— Двое.

Ды нешта ў ёй скразное, незямное,
Як арфы гук.
— Ты знакаміты стаў.
Я не чакала.
— Сам я не чакаў.
Шыкоўна выглядаеш.

Басанож прайду па пожні
Да мяжы, дзе цёмны стаў.
Так настане дзень апошні,
Як і кожны наставаў.

I ў замежнай той старонцы,
Дзе я страчу ўсё і ўсіх,
Не заплачу я па жонцы,
Па каханках па сваіх.

А па кім жа я заплачу
На мяжы, дзе цёмны стаў?
А па Той, якой не бачыў,
Той, што ў свеце не застаў.

Па адной
нецалаванай,
Той, якой не цалаваць,
Па адзінай,
неспатканай,

З Дранько-Майсюка

Там, дзе ўжо ноч, там спяць, альбо крадуцца
Да куртызанак, што таксама спяць,
Укрытыя пялёсткамі настурцый —
І матылькі ў альковы іх ляцяць,
Каб кветкі пацалункаў рассыпаць
На губы палюбоўнікаў, на вочы,
На грудзі — што, як свечкі дзве, гараць
І паляць крыльцы матыльковай ночы.

Пад страсны шэпт спалёных бліскавіц
Сусвет начны ў любоўным ложку тоне.
Так у часы і свечак, і газніц

Читайте также: