Малися бабулька да бога стих

Обновлено: 25.12.2024

Маліся ж, бабулька, да Бога,
Каб я панам ніколі ня быў:
Не жадаў бы ніколі чужога,
Сваё дзела як трэба рабіў.
Каб празь меншым я носу ня драў,
А прад большым ня корчыў сьпіны,
Каб грэх свой прад сабой я пазнаў,
У другіх каб ня відзеў віны;
Чужых жон каб ня вёў да граху,
А сваю каб як трэба любіў,
Каб мне дзеці былі у слуху,
Каб я бацькам для іх век дажыў.
Каб людзей прызнаваў за братоў,
А багацтва сваё меў за іх,
Каб за край быў умёрці гатоў,
Каб ня прагнуў айчызны чужых.
Каб я Бога сваго не акпіў,
Каб ня здрадзіў за грошы свой люд,
Каб сваго я дабра не прапіў
І нізашто ня меў чужы труд.
Каб па двойчы мне грошы ня браць
За падданы кусочак ральлі.
Каб сваю мне зямельку араць
І умёрці на ёй хоць калі.
Дык прасі ж ты у Бога, малі,
Каб я панам ніколі ня быў!

Нравится: 451 Нравится: 616 Творчасць беларускага народа.

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча сейчас здесь: Ашмянскі Краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча.

Пад дажджом на Дні Горада не ўсе змаглі наведаць нашае фотаатэлье 30-х гадоў "Восень у стылі рэтра", таму мы з задавальненнем працягнулі ягоную працу ў фае музея.
Зробім каляровымі гэтыя пахмурныя дні!

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча

Перасоўная выстава “Жыццё ў Слове…” адкрылася ў краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча. Прадстаўленыя Дзяржаўным музеем беларускай літаратуры літаратурна-дакументальныя матэрыялы распавядаюць пра гісторыю беларускага кнігадруквання з XVI па XXI стагоддзе.

Падчас адкрыцця выставы экскурс ў багатую літаратурную спадчыну Беларусі разам з наведвальнікамі музея здзейсніла загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела музея беларускай літаратуры Вольга Гулева.
Размова падчас літаратурнай вандроўкі ішла не толькі пра кнігі і іх аўтараў. У літаратуры паказаны такія важныя падзеі, як Першая і Другая суветныя войны, у якія былі ўцягнуты дзясяткі краін свету, а таксама Чарнобыльская трагедыя. Гэтыя падзеі знайшлі сваё адлюстраванне ў дакументальнай і мастацкай літаратуры іншых краін, што дае магчымасць параўнаць погляды людзей розных нацый, розных дзяржаў на адну і тую ж падзею.

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча

Перасоўная выстава “Жыццё ў Слове” ахоплівае гісторыю беларускага кнігадрукавання з XVI па XXI ст. Паказаны кнігі, якія ў пэўнай ступені сталі сімвалам сваёй эпохі.

Выстава пачынаецца з Бібліі Францыска Скарыны, з першай на ўсходнеславянскіх землях друкаванай кнігі. Завяршаецца таксама Бібліяй – “кнігай кніг” – сучаснымі перакладамі Бібліі на беларускую мову.

Прадстаўлены не толькі кнігі і самі аўтары. Таксама паказаны такія важныя падзеі як І Суветная і ІІ Сусветная войны, у якія былі ўцягнуты дзясяткі краін свету. Трагічныя падзеі ХХ стагоддзя знайшлі сваё адлюстраванне ў літаратуры як дакументальнай, так і мастацкай. Ёсць магчымасць гаварыць не толькі пра беларускую літаратуру, але і сусветную, параўнаць погляды людзей розных нацый, розных дзяржаў на адну і тую ж падзею. Што аб’ядноўвае нас у гэтым свеце, якія ў нас агульныя памкненні? Літаратура дае магчымасць адказаць на гэтыя пытанні.

Ашмянскі краязнаўчы музей шчыра дзякуе за прадстаўленую выстаўку Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, г.Мінск.

Запрашаем усіх зацікаўленых і неабыякавых жыхароў і гасцей нашага гораду.

Читайте также: