Белорусские стихи школьной программы

Обновлено: 24.12.2024

Надзея памірае апошняй
Павінен памятаць ты
Калі Бог свеціць зоркай нябёснай
Значыць Надзея жыве

Жыве ў маім сэрцы вялізным
І будзе шчэ доўга ў ім жыць
І разам з крывёй маёй быстраю
Па ўсім маім целе бяжыць

Надзея як сродак ад болю
Ад голаду і мітусні
Яна ўсіх мацней пабуджае
Нас толькі наперад ісці

Ніколі не згіне надзея
У цемры бетонных дамоў
Бо ведаюць людзі, Надзея
Нясе ім свет і любоў

Любоў да бацькоў і Айчыны
Да паху жытнёвых палёў
Да гарнай прыгожай дзяўчыны
Што бачыў у адным з сваіх сноў

Памірае Надзея апошняй
Памятай гэты закон
Чалавек тады толькі моцны
Калі верыць што ўсё зможа ён.

  • Алла Лавдовская
  • 03.10.2021
  • Вершы на беларускай мове

Дарога дадому

Я іду і дыхаю паветрам,
Водары ўсіх траў у сябе ўбіраю.
З кожным крокам, метрам, кіламетраў
Сустрэчу з роднай вёскай прыбліжаю

Як жа хочацца вярнуцца ў дзяцінства,
Апынуцца на хвілінку ў хаце,
Дзе спакой душэўны і адзінства,
Дзе так смачна пахнуць бліны маці!

  • Вячеслав Макуть
  • 03.10.2021
  • Вершы на беларускай мове

Т Ы Д З Е Н Ь П ‘ Я Н І Ц Ы

(ГУМАРЫСТЫЧНЫ АКРАВЕРШНЫ ПАМФЛЕТ)

Прадраўшы зэнкі, седзячы на ложку,
Абрудзіўшы паветра зачным “ікам”,
Няспешна левую спусціўшы ножку
Я вырашыў, нарэшце, устаць “папікаць”.
Дабраўшыся да белага “стульчака”,
Запутаўшысь у трусах сямейных,
Ей Богу, захацеў адразу “акаць”,
Ласкава разміная ліст газетны.
Ах! Так, здаецца, і ўзляцеў бы ў неба,
Калі б на працу бегчы не патрэбна!

Сярэднім серадовым шэрым ранкам
Ей Богу, успамінаць не мог пра п’янку.
Рвануўся на работу “нізкім стартам”,
Адзначыў пропуск, і за працу ўпарта!
Дабіўся поспеху іскрава, ярка, –
А ў вечары ізноў сустрэўся з чаркай.

Прачнуўся немаўляткам у пятніцу, –
Ядронай кавы вырашыў напіцца.
Той, хто яе “лакаў”, той добра знае:
Не горш за водку мозгі “прасынае”.
Імгненнем тым пачуўшы асалоду,
Цяпер і не гляжу на “горку воду”!
Ах, як цьвярозым добра быць народу!

Схапіўшыся ў суботу, як на працу,
Успомніўшы “цьвярозую” пятніцу,
Бадай, на радасцях, трапак забацаў!
О! Жонка падпусціла да спадніцы.
Так хораша, браточкі, мне тут стала, –
Аж сэрца ў грудзях затрапятала!

ТЫДЗЕНЬ ЖОНКІ П’ЯНІЦЫ

Ах! Бадай цябе камар! Ізноў “пад газам”
Учора ў хату прыцягнуўся “злым мяядзведзям”.
Толькі скінуў нагавіцы, як адразу
Ойкнуў! Бо трусы згубіў ён недзе.
Распачаў мне нейку байку пра нудзістаў.
А схапіла дрын, паспеў схавацца ледзе!
Каб дастала, пакруціўсяя б “модным твістам”!

А вось тут, “спачатку” лепей не пачынаць.

  • Алла Лавдовская
  • 02.10.2021
  • Вершы на беларускай мове

Пакуль я бачу гэты белы свет,
Я радуюся сонцу, хмаркам , людзям ..
Калі ўсяго вось гэтага не будзе,
Я маю свой малюсенькі сакрэт.

Сакрэт той просты: я схаваю ў сэрцы
Усмешкі і цеплыню блізкіх людзей.,
Іх погляды ў душы я захваю
І буду бачыць іх душой сваёй .

А дотык рук і галасы людскія
У маім сэрцы шчыра адгукнуцца.
Я буду думаць, помніць і тварыць,
Бо Семухі ніколі не здаюцца.

Пакуль я бачу гэты белы свет,
Я радуюся сонцу, хмаркам, людзям
І веру, што заўжды вось так і будзе,
Пакуль жыву, пакуль жыве Сусвет!

  • Алла Лавдовская
  • 30.09.2021
  • Вершы на беларускай мове

Аднойчы Вася куму кажа:
-Давай на Прыпяць мы з табой рванем!
Як карта добрая нам ляжа,
Сама мы зловім. Не? – Дык адпачнем.

Закінем вуды (добра ж на прыродзе!),
Юшку згатуем смачну вечарком.
Чаго тут думаць? Вырашылі й годзе,
Сталі збірацца , складваць усё ладком.

Дабраліся да месца, лодку надзьмулі,
На вудачку зачапілі чарвяк,
Ды раптам тут яны адчулі:
Рыбалка штось ідзе не так.

Прайшло яшчэ не так ужо мала часу,
Усю гарэлку разам дапілі,
Вуды закінулі ў лодку,
Уселіся і … з песняй паплылі .

Вася з лодкі хацеў вуду закінуць,
На нагах аднак ён не ўстаяў.
Неяк набок рэзка пахіліўся
І ў рэчку з плёскатам упаў.

Кум хутка кінуўся на дапамогу,
Ды лодку ён перавярнуў…
Да берага плылі нядоўга…
Блага, ніхто не патануў.

Вучыць мне вас, вядома, не з рукі,
Усе ж параю вам я, рыбакі,-
Каб рыбацкія прылады не губляць,
Можа, лепш
іх дома пакідаць?)))

  • Ангелина Скоробогатая
  • 30.09.2021
  • Вершы на беларускай мове

Давай з табой паразмаўляем

  • Алла Лавдовская
  • 29.09.2021
  • Вершы на беларускай мове

Знаёмства ў інтэрнэце

Няма аповесцітрагікамічнейшай ў свеце,
Чым повесць пра знаёмстива ўінтэрнэце.

Вось такая атрымалася размова
Доўгачаканай той сустрэчы.
І са спаткання выйшаў “пшык”,
Бо ён казёл быў, а не бык.
А раз з абману пачалі,
Дык вось такі канец гульні

Каб не заблудзіцца ў віртуальным свеце,
Асцярожней пры знаемстве ў інтэрнэце!

  • Алла Лавдовская
  • 28.09.2021
  • Вершы на беларускай мове

Ключы ад мары і надзеі

Я зачыню ў мары свае дзверы
І выкіну ключы, каб не знайсці.
Больш я нікому шчыра не паверу,
Свой шлях адна павінна я прайсці.

Я больш нікому шчыра не паверу,
Бо ўсе раўно ўсё фікцыя, абман.
Я шчыльна зачыню за сабой дзверы,
Пакрые мары ранішні туман

  • Георгій Чорны
  • 27.09.2021
  • Вершы на беларускай мове

Я на бераг далёкі імкнуся,
дзе віруюцца думкі мае,
прылячу, упаду, застануся,
апынуся ў казачным сне.

Апалюся спякотлівым ранкам,
астужуся ў хвалях марскіх,
летуценню аддам сябе цалкам,
адарвуся ад лёсаў людскіх.

Там надзея спакусай іскрыцца,
і ласкава шапоча лісцё,
там міраж таямніча мігрыцца,
і штодзённых турбот забыццё.

Я лячу, дзе душы ратаванне,
дзе вятры падмінаюць пад дых,
дзе адбітак былога кахання
ў агністых вачах маладых.

  • Наталья Нестерук
  • 26.09.2021
  • Вершы на беларускай мове

Беларусь

Беларусь,маю родную,мiлую,
Я люблю,i ёй ганаруся,
Ты старонка мая радзiмая
Да прыгажосцi тваёй я iмкнуся.
Мне бярозкi сэрцу так мiлыя.
У небе чую я спеу салауя
I вазёры блакiтныя,дзiуныя,
Прыгажуня,радзiма мая!

Беларусь,родную,милую
Я люблю и ею горжусь я,
Сторона ты моя родная
К красоте твоей стремлюсь я.
Мне берёзки сердцу так милы,
В небе слышу я песнь соловья,
И озёра,синие,дивные,
Красотуля родина моя!

Читайте также: