Алесь рязанов стихи на белорусском

Обновлено: 25.12.2024

Чаромхі горкі пах.
Зялёных дрэў красунак.
Пялёсткі на тваіх губах -
мой пацалунак.

Спяшаўся я і не паспеў:
заспела ранне.
Ляснога ветру спеў -
маё прызнанне.

Прайду дажджом, з’яўлюся сном,
мільгну трывожным ценем.
Шум вяза пад тваім акном -
маё трызненне.

Куды твой шлях ні павядзе –
і я там буду.
Не азірайся
анідзе –
з табою я ўсюды.

Марыя, чуй,
Марыя, стой. –
варожыць ноч глухая.
А ты бяжыш… І за табой
бязмоўнае: кахаю.

Читайте также: